Грамадская прыёмная
Свабоднае слова
Рус
En
Бел

Адрас: 247673 г.Рагачоў,

вул. Інтэрнацыянальная, 7

Е-mail: priem@mail.gomel.by

Факс: 8 02339 3 64 66
Тэлефон: 8 02339 3 62 10

Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя
Мы подзвігу вашага будзем дастойныя
Апытанне
З якой мэтай вы заходзіце на сайт райвыканкама?

Навіны рэспублікі

10 верасня 2021

Мінпрацы: дапамога сем'ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана на Br26 млн

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны падсумавалі падагульняючыя лічбы матэрыяльнай дапамогі сем'ям да школы ў гэтым навучальным годзе, паведамляе БЕЛТА.

"Усяго рознай дапамогі сем'ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана на суму Br26 млн", - рэзюмавалі ў Мінпрацы.

Так, ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі 107,2 тыс. шматдзетных сем'яў на 214,7 тыс. дзяцей. Агульная сума выплат перасягнула Br15 млн. 

Максімальны памер выплат на кожнага школьніка складае 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічаў у ліпені 2021 года (Br81,9), але канкрэтны памер устанаўліваюць мясцовыя Саветы дэпутатаў у залежнасці ад фінансавых магчымасцей кожнага рэгіёна.

Малазабяспечаныя сем'і (у тым ліку шматдзетныя), якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, маюць права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу. Яе ўжо атрымалі амаль 3,9 тыс. сем'яў з 9,5 тыс. дзяцей на суму больш за Br5 млн.

Падтрымка аказваецца і па месцы работы бацькоў. За кошт прафсаюзных арганізацый дапамогу атрымалі 77,7 тыс. работнікаў на 122 тыс. дзяцей на агульную суму Br5,3 млн.

Акрамя таго, гуманітарную, дабрачынную і іншыя віды падтрымкі атрымалі 7,8 тыс. сем'яў з сацыяльна слабаабароненых катэгорый. На суму Br412 тыс. да школы змаглі падрыхтавацца 15,9 тыс. дзяцей.
Дзяржаўная рэгістрацыя (ліквідацыя) суб'ектаў гаспадарання і грамадскіх арганізацый
Ціхінічы
Беларускі дзіцячы хоспіс
Беларуская натарыяльная палата
Рагачоўскі праваслаўны сайт
АДР
Зямельныя ўчасткі
Лінія SMS-ПАВЕДАМЛЕННЯЎ
На зліцці Дняпра і Друці
Інтэрнэт-рэсурсы