Свабоднае слова
Грамадская прыёмная
Рус
En
Бел

Адрас: 247673 г.Рагачоў,

вул. Інтэрнацыянальная, 7

Е-mail: priem@mail.gomel.by

Факс: 8 02339 3 64 66
Тэлефон: 8 02339 3 62 10

Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя
Мы подзвігу вашага будзем дастойныя
Апытанне
З якой мэтай вы заходзіце на сайт райвыканкама?
Галоўная Раён Гісторыя

Гісторыя

Горад Рагачоў і Рагачоўскі раён знаходзяцца на поўначы Гомельскай вобласці. Плошча раёна 2,1 тыс. кв. км. У раёне 211 населеных пунктаў. Горад адносіцца да ліку самых старажытных паселішчаў на тэрыторыі Беларусі. Першыя людзі з'явіліся на тэрыторыі, якую займае Рагачоўскі раён, 14 тыс. гадоў таму. Гэта плямёны так званай археалагічнай культуры Лінгбі. Знойдзена некалькі прадметаў гэтага перыяду і адно паселішча. У эпоху мезаліту і неаліту людзі ўжо асвойваюць большую частку тэрыторыі раёна: знойдзена больш за 25 паселішчаў гэтага перыяду, у тым ліку 5 на тэрыторыі горада. У бронзавым веку ў прыдняпроўскім рэгіёне нашага раёна па ўсіх дадзеных быў адміністрацыйны або культавы цэнтр нейкага вялікага племені сярэднедняпроўскай археалагічнай культуры - нідзе ў Беларусі няма такога вялікага багацця аб'ектаў бронзавага веку, як на Рагачоўшчыне. Гэтым аб'ектам 3,5 - 4 тысячы гадоў, і іх інтэнсіўна раскопваюць беларускія археалогіі з 1993 года; ёсць намер стварыць у нашым раёне Археалагічны Нацыянальны парк.

У перыяд жалезнага веку на тэрыторыі раёна і горада з'яўляюцца гарадзішча з земляным валам і глыбокім ровам. Гэта час плямёнаў Мілаградскай і Зарубенецкай археалагічных культур - 2 тысячы гадоў таму. Гэтыя культуры звычайна звязваюць з балцкім насельніцтвам тагачаснай Беларусі. У 6-8 стагоддзях нашай эры на нашы землі паступова пачынаюць пранікаць славяне - прыходзяць з захаду радзімічы і крывічы, з басейна Прыпяці рассяляюцца дрыгавічы. Мяжой паміж гэтымі плямёнамі з'яўляліся рэкі Дняпро і Друць. Паселішча на месцы Рагачова расце і развіваецца. Адначасна на тэрыторыі раёна расце і больш буйнае паселішча - самы паўднёвы горад Смаленскага княства горад Лучын з дзвюма крэпасцямі.

Першая згадка Рагачова ў Іпацьеўскім летапісе ў 1142 годзе. Сама назва Рагачоў мае некалькі версій, з якіх самая верагодная са старажытналітоўскага «Рогас» - алтар, святыня, святое месца. У тыя часы недалёка ад Рагачова знаходзілася і паганскае капішча каля возера Добрага (Святога). Ёсць легенда, што Рагачоў доўга супраціўляўся ўвядзенню хрысціянства.

У перыяд княжацкіх міжусобіц Рагачоў пераходзіў з рук у рукі, быў у складзе Чарнігаўскага, Кіеўскага і Тураўскага княстваў, а ў 13 стагоддзі ўвайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У тым жа стагоддзі знішчаюць амаль усе феадальныя замкі Рагачоўшчыны, некаторыя навукоўцы лічаць, што гэта мангольскія ваяры. У 15 стагоддзі Маскоўскія войскі Івана III ўзялі Рагачоў, але потым былі вымушаны сысці. Вяліся перамовы аб далучэнні Рагачова да Масковіі, але яны не мелі поспеху.

У перыяд праўлення СігізмундаI, Вялікага князя літоўскага і караля польскага - пачатак 16 стагоддзя, ён падараваў Рагачоў сваёй жонцы каралеве Боне Сфорца. Новая Вялікая княгіня і каралева наладжвае эканоміку аб'яднанай краіны, уводзячы новыя прыёмы гаспадарання, адбірае ў магнатаў захопленыя імі каралеўскія землі і грунтоўна папаўняе пустую каралеўскую казну. Па распараджэнні Боны ў Рагачове быў пабудаваны замак. Замак не захаваўся: часткова ён быў разбураны ў 1780 гады, а апошняя камяніца ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Тое месца, дзе стаяў замак, і дагэтуль называюць Замкавай гарой.

Бясконцыя войны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай у наступныя гады падарвалі эканоміку Рагачова. Не раз ён спальваўся і спусташаўся, а жыхароў адводзілі ў палон. Асабліва пацярпеў Рагачоў ў 1535, 1654, 1662 гадах. Сярод паноў Рагачоўшчыны панавала прававое бязмежжа: амаль кожны з іх меў сваё войска і хадзіў «вайной» на суседа, набягалі і рабавалі атрады казакоў і татар. Дзяржава паступова прыходзіла ў заняпад.

У 1772 годзе ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай усё левабярэжжа краіны з Рагачовам адыходзіць да Расійскай імперыі. Кацярына II робіць Рагачоў цэнтрам Рагачоўскай правінцыі, а ў 1777 годзе - цэнтрам павета. У павет уваходзілі цяперашнія Рагачоўскі, Жлобінскі, Чачэрскі, Кармянскі, Буда-Кашалёўскі і палова Кіраўскага раёны. Вырашана пабудаваць у горадзе крэпасць, зносіцца палова замка, але крэпасць так і не пабудавалі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Рагачоў перастаў быць пагранічным горадам, мяжа адсунулася на захад і адпала неабходнасць у будаўніцтве крэпасці. У 1781 годзе Рагачова прысвоены герб: чорны барановы рог на залатым жоўтым полі. Рог - па легендзе - горад на рагу зліцця дзвюх рэк Дняпра і Друці, а жоўтае поле абумоўлена вялікім развіццём пчалярства ў павеце: мёд Рагачоўшчыны славіўся і ішоў на экспарт як у Расію, так і на Захад.

У канцы 18 пачатку 19 стагоддзя ў Рагачове папераменна кватаруюць рускія войскі: 1772 г. - Смаленскі пяхотны полк, Мурамскі пяхотны; 1789 - 1791 г.г. - Азоўскі пяхотны, Ізюмскі легкаконны палкі. У 1778 г. Кацярынай быў зацверджаны геаметрычны план забудовы горада.

Першая школа на Рагачоўшчыне адкрылася ў 1791 годзе ў вёсцы Азяраны пры каталіцкім касцёле. У 1810 гадзе адкрываецца Дваранскае вучылішча. У першай палове 19 стагоддзя ў Рагачове былі адзін каменны дом і 290 драўляных, 5 калодзежаў.

Падчас вайны з Напалеонам 1812 года Рагачоў часова захапілі польскія часці генерала Дамброўскага, але хутка пакінулі горад. Было некалькі сутычак з асобнымі французскім атрадамі загароджаных частак рускай арміі генерала Эртэля.

Падчас паўстання 1863 года ў павеце стварыў атрад і спрабаваў ваяваць з царскімі войскамі мясцовы памешчык Тамаш Грыневіч, продак па жаночай лініі Уладзіміра Караткевіча. Атрад быў рассеяны, Грыневіча арыштавалі і расстралялі ў Рагачове.

У 1882-84 гадах у Рагачове дзейнічаў нелегальны рэвалюцыйны гурток Марголіна, пры якім была бібліятэка. Гурток быў разгромлены паліцыяй. У 1862 годзе ў Рагачове адкрылася прыватнае двухкласнае вучылішча, якое мела на ўтрыманні дачка гвардыі штабс-капітана Маскевіча, у 1866 годзе Дваранскае пяцікласнае, аднакласнае прыходскае і казённае яўрэйскае 1 разраду вучылішча. З 1880 гадоў пачалося масавае адкрыццё царкоўнапрыходскіх і земскіх вучылішч у горадзе і павеце. У канцы 19 стагоддзя ў Рагачове і буйных мястэчках павета адкрываецца Вышэйшае пачатковае чатырохкласнае вучылішча, 1906 годзе прыватная гімназія М.В. Анісімавай, 1907 годзе рэальнае вучылішча, пабудаванае на грошы мясцовых мецэнатаў Іолшыных, 1909 годзе настаўніцкая семінарыя, дзе вучыўся Міхась Лынькоў. Меўся на Рагачове тэатр Мадэрн, у якім у 1914 годзе з дабрачынным канцэртам выступіў Фёдар Шаляпін, заехалі пагасціць да свайго сябра, спевака Марыінскага тэатра Фёдарава, ураджэнцу Рагачова. Прыязджаў у Рагачоў са сваіх падарожжаў вядомы белетрыст і падарожнік Уладзімір Кігн, маёнтак якога быў у в.Фёдараўка. У 1890 годзе ў Рагачове працавала прыватная бібліятэка Я. Б. Вольфсанам, у 1914 годзе было ўжо 2 бібліятэкі і 2 кніжныя крамы. У 1880-1913 гадах працавалі 2 друкарні, у якіх у прыватнасці выпускаліся паштоўкі з краявідамі Рагачова.

Прамысловасць у павеце развівалася слаба і характарызавалася наяўнасцю дробных саматужных прадпрыемстваў і майстэрняў з прымітыўнай тэхнікай. У 1885 годзе ў горадзе было 10 прадпрыемстваў - канатнае, піваварнае, мылаварнае, 2 цагляныя, 2 гарбарныя і 2 млыны, дзе былі занятыя 7 майстроў і 26 рабочых. Аб'ём выпускаемай прадукцыі складаў 8157 рублёў у год. Гандаль ажыццяўлялася праз крамы і на кірмашы. Пасля 1885 гада горад стаў патроху добраўпарадкоўвацца, галоўная вуліца, Быхаўская, была выбрукавана каменем, як і подступы да рынкавай плошчы, тратуары былі дашчаныя. Быхаўская вуліца стала асвятляцца газавымі ліхтарамі. У 1890 годзе ў Рагачове пачалі будаваць драўляныя казармы, якія размяшчаліся на вялікім пляцы, агароджаныя драўляным плотам, т.зв. «Палкавы двор». Тут размясціўся 117 пяхотны Яраслаўскі полк, а пазней кавалерыйскі казачы полк.

У Рагачове пачалі ўзнікаць больш буйныя прадпрыемствы: у 1898 лесапільны завод, у 1900 кардонная фабрыка. У 1898 годзе быў пабудаваны невялікі драўляны мост праз раку Друць, а 1901 годзе - чыгуначны мост, праз год была адкрыта чыгуначная станцыя. У гэты час у горадзе 5 цагляных будынкаў: казначэйства, пошта, тэатр, паліцэйскі ўчастак і асабняк прадвадзіцелядваранства, у якім да 1917 года знаходзіўся клуб дваранскага сходу. Драўляных дамоў налічвалася 1160, мелася драўляная турма, а перад рэвалюцыяй была пабудавана каменная турма. Па выніках усеагульнага перапісу насельніцтва 1897 года ў горадзе налічвалася 9000 чалавек, да 1917 года налічвалася ўжо 13990 чалавек. Паводле нацыянальнага складу ў горадзе рускія і беларусы складалі 20%, палякі 10%, яўрэі 59%, іншыя нацыянальнасці -1%.

Характэрным месцам у горадзе была набярэжная на беразе Дняпра. У пачатку 20 стагоддзя ў горадзе было каля 10 гасцініц з гучнымі назвамі "Брыстоль", "Новы свет", "Кантынент", "Рыга", "Савоя", "Залаты Якар".

З пачатку 1 Сусветнай вайны Рагачоў стаў буйны перавалачны пункт для бежанцаў. 22.11.1917 года ў Рагачове ўсталявалася Савецкая ўлада.

29 красавіка 1919 года ў складзе РСФСР была ўтворана Гомельская губерня, у яе склад увайшоў і Рагачоў, затым ён стаў раённым цэнтрам Бабруйскай акругі. Са студзеня 1938 года ўваходзіць у склад Гомельскай вобласці.

Рагачоў - горад вайсковай славы. У гады Вялікай Айчыннай вайны, улетку 1941 года, на Рагачоўска-Жлобінскім накірунку адбылося контрнаступленне савецкіх войскаў, што дазволіла затрымаць наступленне нямецка-фашысцкай арміі на Маскву на цэлы месяц.

У ноч на 24 лютага 1944 года быў вызвалены горад Рагачоў. У выніку Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" (чэрвень-жнівень 1944г.) было канчаткова завершана вызваленне Рагачоўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Тысячы нашых воінаў і партызан загінулі за наш Рагачоўскі край. Восем тысяч нявінных грамадзян былі закатаваны фашыстамі. Сотні рагачоўцаў не вярнуліся з Азарыцкага лагера смерці, з фашысцкай катаргі ў Германіі. Смуткам напоўнены фігуры воінаў на пастаментах помнікаў каля магіл загінуўшых герояў. На тэрыторыі Рагачова і раёна налічваецца 88 воінскіх пахаванняў, дзе пахавана больш за 19 тысяч воінаў Савецкай Арміі, з якіх 9 тысяч чалавек невядомыя.

17 ураджэнцам Рагачоўшчыны прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, 2 поўныя кавалеры ордэна Славы. 59 Герояў Савецкага Саюза, поўных кавалераў ордэнаў Славы, якія атрымалі ганаровыя званні ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Рагачоўшчыны падчас Вялікай Айчыннай вайны. Героямі Сацыялістычнай працы з'яўляюцца 8 ураджэнцаў Рагачоўшчыны.

Рагачоўская зямля багатая на таленавітых людзей. Тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады вядомага вучонага - селекцыянера Л. К. Грабені. Наш зямляк - гісторык і педагог Г.Г.Фрумянкоў. У Рагачове нарадзіліся заслужаны артыст Беларусі Говар-Бандарэнка, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі А.І. Гінзбург, паэт і драматург С.Я.Галкін, мастак К.І.Завіша, рэжысёр, акцёр, педагог, народны артыст Беларусі прафесар К.М.Саннікаў, заслужаная артыстка Беларусі А.М.Федчанка.

Рагачоўшчына дала літаратуры больш за 30 знакамітых дзеячаў. Сярод іх драматург, народны пісьменнік А.Я. Макаёнак, доктар філалагічных навук, прафесар Ф.І. Куляшоў, паэт Мікалай Сурначоў, член Саюза пісьменнікаў Расіі М. Расолаў. Своеасаблівыя«болдзінскія восені» былі на Рагачоўшчыне для У. Караткевіча і М. Лынькова. У паэме «Зямля дзядоў» У. Караткевіч апісаў руіны замка каралевы Боны, падзеі яго аповесці «Сівая легенда» адбываюцца ў асноўным на Рагачоўшчыне ...


Дзяржаўная рэгістрацыя (ліквідацыя) суб'ектаў гаспадарання і грамадскіх арганізацый
Ціхінічы
Беларускі дзіцячы хоспіс
Беларуская натарыяльная палата
Рагачоўскі праваслаўны сайт
АДР
Зямельныя ўчасткі
Лінія SMS-ПАВЕДАМЛЕННЯЎ
На зліцці Дняпра і Друці
Інтэрнэт-рэсурсы