Грамадская прыёмная
Свабоднае слова
Рус
En
Бел

Адрас: 247673 г.Рагачоў,

вул. Інтэрнацыянальная, 7

Е-mail: priem@mail.gomel.by

Факс: 8 02339 3 64 66
Тэлефон: 8 02339 3 62 10

Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя
Мы подзвігу вашага будзем дастойныя
Апытанне
З якой мэтай вы заходзіце на сайт райвыканкама?
Галоўная Раён Сімволіка раёна

Сімволіка раёна


Рагачоў атрымаў статус горада ў 1772 годзе.

Герб Рагачова і Рагачоўскага раёна зацверджаны 4 мая 2001 года рашэннем №13 / 4 Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў. Герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 18 мая 2001 году пад №62.

Герб горада

Апісанне : у залатым полі "рускага", ці "французскага", шчыта чорны барановы рог

Сцяг горада

Апісанне : палотнішча жоўтага колеру з суадносінамі бакоў 1: 2, з правага боку выраз у форме «ластаўчын хвост». У сярэдзіне сцяга - дзве гарызантальныя блакітныя лініі па ўсёй даўжыні палотнішча. Шырыня кожнай лініі складае 1/10 частку шырыні сцяга. Адлегласць паміж лініямі роўна 1,5 шырыні лініі. Поле паміж лініямі мае зялёны колер.

Гімн горада Рагачова

Аўтар слоў: Віктар Купрыянчук
Аўтар музыкі: Алена Носавай

Са схілаў дняпроўскіх, з-за ціхае Друці
Глядзіш ты наперад праз прызму вякоў,
Ты шчыры да працы, да добрых пачуццяў,
Падораны лесам нам наш Рагачоў

Прыпеў:

Слаўся, зямля мая, гучнаю славаю
Найлепшых тваіх і дачок, і сыноў.
Каб не сціхала над роднай дзяржаваю
Імя твае светлае, наш Рагачоў.

Ты рыцарам быў для сваей каралевы,
Не гнуўся ніколі ў ліхой барацьбе.
Нясуцца над сінімі водамі спевы
Аб вольнай Айчыне - любоў да цябе.

Прыпеў

Хай рогам дастатку твой герб будзе вечна,
I гонарам стануць хай людзі твае.
Сяброў сустракаеш ты з хлебам сардэчна,
Што мір і надзею народу дае.

Прыпеў

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Рагачоўскага

раённага савета дэпутатаў

4 мая 2001 года № 13/04

ПАЛАЖЭННЕ

аб гербе горада Рагачова і Рагачоўскага раёна

1. Статус герба

Герб горада Рагачова і Рагачоўскага раёна з'яўляецца іх сімвалам нароўні са сцягам горада Рагачова і Рагачоўскага раёна і валодае такім жа афіцыйным статусам. Эталон каляровага і эталон графічнай выявы герба, а таксама палажэнне аб ім зацвярджаецца спецыяльным Рашэннем Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта з наступным замацаваннем дадзенага Рашэння сесіяй Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў. Герб з'яўляецца ўласнасцю горада Рагачова і Рагачоўскага раёна, якой ўсімі распарадчымі правамі валодае Рагачоўскі раённы выканаўчы камітэт у асобе яго Старшыні.

2. Апісанне герба.

Герб горада Рагачова і Рагачоўскага раёна складаецца з шчыта французскай формы - прамавугольніка, аснова якога складае 3/9 вышыні, мае закругленыя ніжнія вуглы і вастрыё, што выступае ў ніжняй частцы. У сярэдзіне шчыта ў залатым полі намаляваны чорны барановы рог.

3. Эталон герба

Эталон герба горада Рагачова і Рагачоўскага раёна існуе ў двух варыянтах, у выглядзе каляровага малюнка на паперы на асобным лісце фармату А-4 (каляровы эталон) і ў выглядзе той жа графічнай выявы. Эталон каляровай і эталон графічнай выявы на паперы рэгіструецца Дзяржаўнай геральдычнай службай, дзе яны і захоўваюцца на пастаяннай аснове, занесеныя ў адпаведнасці з Пастановай № 89 ад 22.02. 1994 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь. Завераныя гербавай пячаткай Дзяржаўнай геральдычнай службы копіі эталона каляровай і эталона графічнай выяў на паперы існуюць ў адным экзэмпляры і пастаянна захоўваюцца ў Рагачоўскім раённым выканаўчым камітэце.

4. Тыражаванне герба.

Пры вырабе выяў герба горада Рагачова і Рагачоўскага раёна, незалежна ад матэрыялу, з якога гэтыя выявы вырабляюцца, ад cпocабу вырабу, маштабу выяў, павінна захоўвацца ідэнтычнасць адпаведнаму эталону. Выкарыстанне асобных элементаў герба горада Рагачова і Рагачоўскага раёна ў якасці складнікаў іншых выяў, кампазіцый і інш. не дазваляецца.

Выраб герба горада Рагачова і Рагачоўскага раёна ва ўсіх выпадках ажыццяўляецца з дазволу Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта. Прадпрыемствам усіх відаў уласнасці або прыватным асобам за магчымасць мець права тыражаваць герб горада Рагачова і Рагачоўскага раёна Рагачоўскім раённым выканаўчым камітэтам можа быць устаноўлена адпаведная плата.

5. Парадак прымянення герба

Герб горада Рагачова і Рагачоўскага раёна размяшчаецца на будынку Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта або перад ім, у зале пасяджэнняў раённага Савета народных дэпутатаў, у кабінеце Старшыні раённага выканаўчага камітэта і яго намеснікаў. На тэрыторыі Рагачоўскага раёна ён можа размяшчацца таксама ва ўсіх іншых выпадках, у якіх дзеючымі заканадаўчымі і нарматыўнымі актамі прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры размяшчэнні адначасова з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь таксама і герба горада Рагачова і Рагачоўскага раёна павінен быць зафіксаваны больш высокі статус дзяржаўнага сімвала. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь размяшчаецца на больш ганаровым месцы - так, каб глядач заўсёды бачыў яго злева, а герб горада Рагачова і Рагачоўскага раёна - справа.

Герб горада Рагачова і Рагачоўскага раёна выкарыстоўваецца пры правядзенні гарадскіх мерапрыемстваў, цырымоній, святаў.

Рагачоўскі раённы выканаўчы камітэт можа даць права на выкарыстанне герба горада Рагачова і Рагачоўскага раёна таксама недзяржаўным установам, прадпрыемствам, грамадскім аб'яднанням.

6. Адказнасць за непавагу да герба.

Асобы, якія здзейснілі дзеянні, несумяшчальныя са статусам герба горада Рагачова і Рагачоўскага раёна як афіцыйнага сімвала, нясуць за гэта адказнасць у прадугледжаным законам парадку. Прадугледжваецца таксама дысцыплінарная адказнасць службовых асоб, якія дапусцілі падобныя дзеянні.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Рагачоўскага

раённага савета дэпутатаў

4 мая 2001 года № 13/04

П А Л А Ж ЭН Н Е

аб сцягу горада Рагачова і Рагачоўскага раёна

1. Статус сцяга.

Сцяг горада Рагачова і Рагачоўскага раёна з'яўляецца іх сімвалам нароўні з гербам горада Рагачова і Рагачоўскага раёна і валодае такім жа афіцыйным статусам. Эталон сцяга, а таксама Палажэнне аб ім зацвярджаецца спецыяльным Рашэннем Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта, з наступнымзамацаваннем дадзенага Рашэння сесіяй Рагачоўскага раённага штата. Сцяг з'яўляецца ўласнасцю горада Рагачова і раёна, якой ўсімі распарадчымі правамі валодае раённы выканаўчы камітэт у асобе яго Старшыні.

2. Апісанне сцяга

Сцяг горада Рагачова і Рагачоўскага раёна ўяўляе сабой двухканцавое залатое палотнішча з суадносінамі шырыні і даўжыні 1: 2. З правага боку – выраз у форме «ластаўчын хвост»у выглядзе раўнабедранагатрохвугольніка з вуглом у вяршыні роўным 90 °.

У сярэдзіне сцяга – дзве гарызантальныя блакітныя лініі па ўсёй даўжыні палотнішча. Шырыня кожнай лініі складае 1/10 частку шырыні адлегласці паміж лініямі, роўна 1,5 шырыні ліній. Поле паміж лініямі мае зялёны колер.

На пярэднім баку дрэўка адлюстравана гербавая эмблема - чорны барановы рог.

3. Эталон сцяга

Эталон сцяга горада Рагачова і Рагачоўскага раёна існуе ў двух варыянтах: у выглядзе каляровай выявы на паперы ў паменшаным маштабе і ў натуральным, з тканіны. Эталон каляровага малюнка на паперы рэгіструецца Дзяржаўнай геральдычнай службай, дзе на пастаяннай аснове захоўваецца яго копія. Абодва эталоны пастаянна захоўваюцца ў Рагачоўскім раённым выканаўчым камітэце.

4. Тыражаванне сцяга

Калі вырабляюць выявы сцяга з тканіны, незалежна ад матэрыялу, ад cпocобу вырабу, маштабу малюнкаў, павінна захоўвацца ідэнтычнасць адпаведнаму эталону ў дачыненні да прапорцый і каляровай гамы, а таксама да выявы на сцягу гербавай эмблемы горада Рагачова і Рагачоўскага раёна, чорнага барановага рога. Выкарыстанне асобных элементаў герба горада Рагачова і Рагачоўскага раёна ў якасці складнікаў іншых выяў, кампазіцый і інш. не дазваляецца.

Выраб сцяга горада Рагачова і Рагачоўскага раёна ва ўсіх выпадках ажыццяўляецца з дазволу Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта. Прадпрыемствам усіх відаў уласнасці або прыватным асобам за магчымасць мець права тыражаваць сцяг горада Рагачова і Рагачоўскага раёна Рагачоўскім раённым выканаўчым камітэтам можа быць устаноўлена адпаведная плата.

5. Парадак прымянення сцяга

Сцяг горада Рагачова і Рагачоўскага раёна размяшчаецца на будынку Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта і (або) перад ім, у зале пасяджэнняў раённага Савета дэпутатаў, у кабінеце Старшыні раённага выканаўчага камітэта і яго намеснікаў. Ён можа размяшчацца таксама ва ўсіх іншых выпадкі, у якіх дзеючымі заканадаўчымі і нарматыўнымі актамі прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры размяшчэнні адначасова з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь таксама і сцяга горада Рагачова і Рагачоўскага раёна павінен быць зафіксаваны больш высокі статус дзяржаўнага сімвала. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь размяшчаецца на больш ганаровым месцы - так, каб глядач заўсёды бачыў яго злева, а флаг горада Рагачова і Рагачоўскага раёна - справа.

Сцяг горада Рагачова і Рагачоўскага раёна выкарыстоўваецца пры правядзенні гарадскіх мерапрыемстваў, цырымоній, святаў.

Рагачоўскі раённы выканаўчы камітэт можа даць права на выкарыстанне сцяга горада Рагачова і Рагачоўскага раёна таксама недзяржаўным установам, прадпрыемствам, грамадскім аб'яднанням.

6. Адказнасць за непаважлівае стаўленне да сцяга

Асобы, якія здзейснілі дзеянні, несумяшчальныя са статусам сцяга горада Рагачова і Рагачоўскага раёна як афіцыйнага сімвала, нясуць за гэта адказнасць у прадугледжаным законам парадку. Прадугледжваецца таксама дысцыплінарная адказнасць службовых асоб, якія дапусцілі падобныя дзеянні.

Рагачоўскі раён размешчаны на поўначы Гомельскай вобласці і займае плошчу 2,1 тыс.км², у тым ліку 1806 га - горад.

Мяжуе з Бабруйскім, Быхаўскім, Слаўгарадскім і Кіраўскім раёнамі Магілёўскай вобласці і Буда-Кашалёўскім, Жлобінскім і Кармянскім раёнамі Гомельскай вобласці.

Утвораны раён 17 ліпеня 1924 года. З 27 лютага 1978 года Рагачоў - горад абласнога падпарадкавання.

На тэрыторыі раёна размешчана 208 населеных пунктаў. У склад раёна ўваходзяць 17 сельскіх Саветаў.

Рэльеф раёна пераважна раўнінны, з нязначнымі ўзвышшамі. Сярэдняя тэмпература студзеня -7 С ° ніжэй за нуль, ліпеня - 18,5 С° . Ападкі - 590 мм у год, вегетатыўны перыяд - 192 дні.

Па тэрыторыі раёна працякае Дняпро, яго прытокі: Друць, Добрыца, Дабосня, Ракатун, Ржаўка, Гутлянка. Азёры: Святое, Крушынаўскае, Добрае, Вялікае Камарына.

32% тэрыторыі раёна займаюць хваёвыя, бярозавыя, дубовыя, асінавыя, яловыя лясы. У раёне 40 тыс. га лугоў. У пасляваенныя гады недалёка ад вёскі Гарадзец геолагі адкрылі вялікія залежы торфу.

Дзяржаўная рэгістрацыя (ліквідацыя) суб'ектаў гаспадарання і грамадскіх арганізацый
Ціхінічы
Беларускі дзіцячы хоспіс
Беларуская натарыяльная палата
Рагачоўскі праваслаўны сайт
АДР
Зямельныя ўчасткі
Лінія SMS-ПАВЕДАМЛЕННЯЎ
На зліцці Дняпра і Друці
Інтэрнэт-рэсурсы