Адрас: 247673 г.Рагачоў,
вул. Інтэрнацыянальная, 7
Е-mail: priem@mail.gomel.by
Факс: 8 02339 3 64 66
Тэлефон: 8 02339 3 62 10
Інвестыцыі
За студзень-сакавік 2019 года інвестыцыі ў асноўны капітал у цэлым па раёне склалі:
16,4 млн. руб. або 135,5% да ўзроўню адпаведнага перыяду 2018 года, удзельная вага машын і абсталявання 40,9%, будаўніча-мантажных работ – 34,3%.
Знешнеэканамічная дзейнасць
Па выніках знешнеэканамічнай дзейнасці за студзень-сакавік 2019 года знешнегандлёвы абарот па таварах склаў 34,7 млн. долараў ЗША або 103,0 % да адпаведнага перыяду мінулага года, у тым ліку экспарт 27,8 млн. долараў ЗША або 93,9 % да адпаведнага перыяду мінулага года. Сальда знешнегандлёвага абароту станоўчае і складае 20,9 млн. долараў ЗША.
Экспарт паслуг усяго па раёне склаў 1,4 млн. долараў ЗША ці 98,3% да ўзроўню адпаведнага перыяду 2018 года. Сальда знешнегандлёвага абароту станоўчае – 1,3 млн. долараў ЗША.
Фінансавыя паказчыкі
За студзень-сакавік 2019 года выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый раёна склала 168,7 млн. руб. або 104,7% да ўзроўню адпаведнага перыяду 2018 года:
• у прамысловасці 120,0 млн. руб. або 105,5% да адпаведнага перыяду 2018 году;
• у сельскай гаспадарцы 28,5 млн. руб. або 98,7% да адпаведнага перыяду 2018 году;
• у будаўніцтве 5,4 млн. руб. або 131,5%. да адпаведнага перыяду 2018 года.
Узровень рэнтабельнасці продажу ў цэлым па раёне склаў 8,4%, у тым ліку ў прамысловасці 10,7%, сельскай гаспадарцы 0,9%, у будаўніцтве 1,4%.