Свабоднае слова
Грамадская прыёмная
Рус
En
Бел

Адрас: 247673 г.Рагачоў,

вул. Інтэрнацыянальная, 7

Е-mail: priem@mail.gomel.by

Факс: 8 02339 3 64 66
Тэлефон: 8 02339 3 62 10

Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя Мы подзвігу вашага будзем дастойныя
Мы подзвігу вашага будзем дастойныя
Апытанне
З якой мэтай вы заходзіце на сайт райвыканкама?

Культура

Багатая і разнастайная палітра культурнага жыцця Рагачоўшчыны. Сёння рагачоўцы маюць магчымасць перагартаць старонкі гісторыі ў музеях Народнай Славы і «Лёс салдата», дакрануцца да свету прыгожага ў чатырох школах мастацтваў, гарадскім доме культуры, гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу і 24 сельскіх клубных установах, далучыцца да традыцый продкаў у Астраўскім доме рамёстваў, Курганскім сельскім доме народнай творчасці, Сталпнянскім сельскім доме традыцыйнай культуры, Ціхініцкім і Побалаўскім цэнтрах культуры і вольнага часу, Кісценеўскім цэнтры экалагічнай культуры і творчасці, раённым цэнтры рамёстваў у в. Стрэнькі.

На базе Стрэнькаўскага цэнтра рамёстваў адкрыты ўнікальны ў сваім родзе экамузей «Беларуская лялька», дзе аднаўляюць страчаныя звычаі, па крупінках збіраючы важную інфармацыю аб жыцці нашых продкаў. Кожны жыхар краіны або замежны госць пры жаданні можа паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе абрадавых лялек. А яшчэ ў музеі раскажуць пра таямніцу вырабу лялек-абярэгаў і растлумачаць іх сапраўднае прызначэнне.

Згодна Праекту «Жывая гісторыя майго краю", які накіраваны на развіццё турыстычнай прывабнасці н.п. Збароў, на базе Збароўскага сельскага дома культуры адкрыты эка-музей «Таямніцы лячэбных траў».

Рагачоўцы заўсёды адрозніваліся крэатыўнасцю, імкненнем максімальна раскрыць свае таленты і парадаваць імі землякоў. Клубныя фарміраванні і калектывы мастацкай самадзейнасці самых розных накірункаў яркае таму пацверджанне. На сённяшні дзень у іх займаецца каля 3 тысяч чалавек.

20 лепшых у прафесійным творчым плане калектываў мастацкай самадзейнасці Рагачоўскага раёна адзначаны званнямі "народны" і "ўзорны". Сярод іх «Медуніца» Побалаўскай ДШМ, «Надзея» Рагачоўскай ДШМ, вакальныя ансамблі «Пяшчота» Гадзілавіцкага сельскага дома культурыі «Гармонія» Побалаўскага цэнтра культуры і вольнага часу, камерны ансамбль выкладчыкаў Рагачоўскай ДШМ «канцанеты» і інш. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальны ансамбль «Добры вечар» гарадскога Дома культуры вядзе актыўную гастрольную дзейнасць, як у Беларусі, так і за яе межамі.

Да паслуг насельніцтва раёна прадстаўлена 33 публічныя бібліятэкі. Штогод бібліятэчным абслугоўваннем карыстаюцца больш за 27 тысяч чытачоў. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца Дом кнігі, які быў урачыста адкрыты ў рамках святкавання ў 2016 годзе Дня беларускага пісьменства. Адзіны фонд налічвае 450 тысяч экзэмпляраў кніг, часопісаў і электронных выданняў і задавальняе прафесійныя, навучальныя і самаадукацыйныя патрэбы ўсіх катэгорый насельніцтва. Пры бібліятэках працуе 25 клубаў па інтарэсах і аматарскія аб'яднанні, у якіх праводзяцца літаратурна-мастацкія вечары, чытацкія канферэнцыі, прэм'еры кніг, сустрэчы з цікавымі людзьмі і многае іншае.

Адзін раз у год сівой магутны Дняпро раскрывае абдымкі, каб павітаць на сваіх берагах удзельнікаў рэгіянальнага фестывалю мастацтваў «Світанкі над Дняпром». Гэтае свята накіравана на прапаганду дружбы славянскіх народаў і развіццё культурных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі, Украіны і Расіі, а таксама падтрымку даўніх пабрацімскіх адносін, якія існуюць у Рагачова з гарадамі Наваград-Валынскі (Украіна), Кацельнікі(Расія), Прахатице (Чэхія) , Малетай (Літва). Асноўныя мерапрыемствы праходзяць на беразе ракі Дняпро ў летнім амфітэатры, які стварыла, мабыць, спецыяльна для гэтага свята, сама маці-прырода. Фестываль карыстаецца вялікай папулярнасцю ў рагачоўцаў і гасцей нашага горада.


Дзяржаўная рэгістрацыя (ліквідацыя) суб'ектаў гаспадарання і грамадскіх арганізацый
Ціхінічы
Беларускі дзіцячы хоспіс
Беларуская натарыяльная палата
Рагачоўскі праваслаўны сайт
АДР
Зямельныя ўчасткі
Лінія SMS-ПАВЕДАМЛЕННЯЎ
На зліцці Дняпра і Друці
Інтэрнэт-рэсурсы