Адрас: 247673 г.Рагачоў,
вул. Інтэрнацыянальная, 7
Е-mail: priem@mail.gomel.by
Факс: 8 02339 3 64 66
Тэлефон: 8 02339 3 62 10
Рагачоўскі раён - буйны вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі. У агульным аб'ёме вытворчасці вобласці яго доля складае 7,8%. У склад раённага АПК ўваходзіць 17 сельгаспрадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на вытворчасці малака, мяса, збожжавых, бульбы, рапсу, гародніны і частковай перапрацоўцы свінагадоўчай прадукцыі, 22 фермерскіх гаспадарак, 4 арганізацыі абслугоўваюць сельскую гаспадарку.
У землекарыстанні аграпрамысловага комплексу раёна знаходзіцца 101 тысяч гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў з балам 30,3, з якіх 60 тысяч гектараў складае ралля з балам 33,1.