Адрас: 247673 г.Рагачоў,
вул. Інтэрнацыянальная, 7
Е-mail: priem@mail.gomel.by
Факс: 8 02339 3 64 66
Тэлефон: 8 02339 3 62 10
Мабільнае прыкладанне "інфармацыйны памочнік па адміністрацыйных працэдурах "142.БЕЛ" распрацавана ў Гомельскай вобласці.
Спецыяльнае прыкладанне для мабільных тэлефонаў "інфармацыйны памочнік па адміністрацыйных працэдурах "142.БЕЛ" распрацавана па ініцыятыве кіраўніцтва вобласці. З яго дапамогай жыхары паўднёва-ўсходняга рэгіёну краіны змогуць атрымаць не толькі інфармацыю аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца тым ці іншым органам на тэрыторыі Гомельскай вобласці, але і звесткі аб графіку асабістага прыёму кіраўнікоў, іншыя неабходныя звесткі.
Праект накіраваны на пашырэнне даступнасці інфармацыі аб дзейнасці органаў улады, для аператыўнага вырашэння пытанняў кансультатыўнага і даведачнага характару і, як следства, на зніжэнне колькасці зваротаў. Так, адкрыўшы прыкладанне, чалавек у некалькі націскаў зможа выбраць рубрыку аб сваім раёне, вывучыць графікі працы службы "Адно акно" і прыёму кіраўнікоў, спецыялістаў райвыканкамаў. Больш таго, пры націску на нумар тэлефона, можна патэлефанаваць і атрымаць неабходную інфармацыю. Кожны жыхар рэгіёна зможа спампаваць і ўсталяваць яго на любую мабільную прыладу.
У перспектыве ў стужцы адной з рубрык прыкладання будзе публікавацца актуальная інфармацыя, якая тычыцца ключавых момантаў абнаўлення заканадаўства. Да прыкладу, аб павышэнні пенсій або дапамог па доглядзе за дзецьмі, змене памеру базавай велічыні і іншыя актуальныя навіны.
На дадзены момант прыкладанне "142.бел" распрацавана для смартфонаў на аперацыйнай сістэме Android і даступна для бясплатнай запампоўкі ў Play Market. Пазней з'явіцца версія і для iOS.